У Чэрыкаве хлопчык выпіў «кампоту», а там аказалася зусім іншае

Пяцігадовы хлопчык у Чэрыкаве на Магілёўшчыне замест кампоту выпіў ачышчальнік рухавіка і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі мясцовай бальніцы. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Следчага камітэта.

01.03.2024 / 22:02

Інцыдэнт адбыўся днём 1 сакавіка. Паведамляецца, што дзіця пайшло разам з дзедам у гараж, дзе пенсіянер рамантаваў свой аўтамабіль. Пакуль дзядуля аглядаў аўто пад капотам, унук узяў у машыне пластыкавую бутэльку з ружовай вадкасцю і зрабіў з яе некалькі глыткоў.

На жаль, у гэтай бутэльцы знаходзіўся таксічны ачышчальнік рухавіка, а дзіця ўвяло ў зман тое, што ў вонкава падобнай бутэльцы ў салоне аўто знаходзіўся вішнёвы кампот.

Цяпер хлопчык знаходзіцца ў бальніцы, але жыццю дзіцяці ўжо, як паведамляецца, нічога не пагражае. 

Чытайце таксама:

У Расіі мужчына купіў мінералкі, адпіў глыток і памёр

У Бярозаўскім раёне пенсіянерка атруцілася апенькамі. Як так сталася?

Беларус паеў хатніх марынаваных агуркоў з памідорамі і ледзь не памёр

Nashaniva.com