Фота: Wikimedia Commons

Фота: Wikimedia Commons

Здарэнне адбылося ў вёсцы Пескі ў суботу. Медыкі прыехалі па названым адрасе. У 75-гадовай жыхаркі аграгарадка спецыялісты дыягнаставалі вострае атручэнне грыбамі. Стала вядома, што пацярпелая ела апенькі, піша Bar24.by.

Пенсіянерку шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне Белаазёрскай гарадской бальніцы.

Калі апенькі могуць быць небяспечныя?

Апенькі не адносяцца да атрутных грыбоў, такіх, як белая паганка або мухамор. Але не кожны ведае, што спажыванне звыклых ядомых грыбоў можа нашкодзіць здароўю, адзначаюць спецыялісты.

Аказваецца, апенькі могуць быць небяспечныя, калі раслі ў раёнах з кепскай экалогіяй: каля заводаў, лабараторый, ля аўтамабільных дарог або чыгункі. У гэтым выпадку грыбы назапашваюць цяжкія металы: ртуць, медзь, свінец, цынк і іншыя. Вядома, што апенькі валодаюць здольнасцю назапашваць больш цынку і кобальту ў параўнанні з іншымі ядомымі грыбамі.

У гэтым сезоне было некалькі выпадкаў атручвання грыбамі. Так, мухаморамі атруціўся жыхар Баранавіцкага раёна. У Гродзенскай вобласці грыбамі атруцілася пенсіянерка. А ў Гомельскай вобласці ад атручэння грыбамі памерла жанчына. Яна ела сыраежкі, сярод якіх былі паганкі.

Чытайце таксама:

Што трэба ведаць пра грыбы і іх уласцівасці перад тым, як ісці з кошыкам у лес

«Насмажыць з бульбачкай — і можна ў добрай кампаніі да раніцы сядзець». Што цяпер з выбарам грыбоў на мінскай Камароўцы?

Фатальны абед. Загадкавая смерць сям'і ўскалыхнула цэлую краіну

Што рабіць пры атручванні грыбамі

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
0