На пасяджэнні ПА АБСЕ прадстаўнікі Лукашэнкі не сталі слухаць Ціханоўскую

На сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая гэтымі днямі праходзіць у Вене, бяруць удзел дзве дэлегацыі ад Беларусі — ад рэжыму Лукашэнкі на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Андрэем Савіных і ад дэмакратычных сілаў на чале са Святланай Ціханоўскай. 

22.02.2024 / 20:46

Святлана Ціханоўская

Як ужо традыцыйна склалася, прадстаўнікі Лукашэнкі падчас выступлення Ціханоўскай зрабілі дэмарш і пакінулі залу тады, калі ёй далі слова.

Андрэй Савіных і іншыя члены дэлегацыі з Мінска пакідаюць залу

Святлана Ціханоўская ў сваім выступленні расказала пра сітуацыю з палітвязнямі, пра адсутнасць выбараў і непрызнанне «бязвыбараў» 25 лютага, заклікала не прызнаваць новапрызначаны «парламент» і не запрашаць чальцоў гэтага нелегітымнага ўтварэння на сесіі ПА АБСЕ. Таксама яна заклікала да рашучасці і нестандарных рашэнняў.

Андрэю Савіных слова таксама далі, ён як звычайна ў такіх выпадках гаварыў пра неабходнасць перамоў для «аднаўлення механізмаў бяспекі ў Еўропе» і пра «добрасуседства Беларусі».

Чытайце таксама:

Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў

Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая

«Я баялася і саромелася». Ціханоўская прыгадала, як пачынаўся яе шлях да беларускасці

Nashaniva.com