Павел Вусаў. Скрыншот з відэа

Павел Вусаў. Скрыншот з відэа

«Ціханоўскую непасрэдна як такую я не крытыкую ніколі і ніколі не крытыкаваў, бо разумею, што Святлана Ціханоўская не мае тых неабходных якасцяў лідарскіх, якія маглі б паўплываць на фарміраванне эфектыўных структур.

Яе дзеянні, яе словы — гэта рэакцыя тых дзеянняў і словаў, якія фарміруюцца ў яе атачэнні. Я крытыкую структуры, а не персоны, і тых людзей, якія адказваюць за фарміраванне і функцыянаванне гэтых структур». 

Усаў лічыць, што

«дзейнасць гэтых структур на сённяшні дзень неэфектыўная. Яны займаюцца ўсім, чым заўгодна, але не займаюцца распрацоўкай нейкіх рэальных стратэгічных крокаў развіцця гэтых структур». 

Палітык прызнаўся, што лічыць сябе і адным з сааўтараў ідэі Аб'яднанага пераходнага кабінета і падтрымлівае на ідэйным узроўні Каардынацыйную раду. Аднак рэалізацыя і адной, і другой ідэі ідзе не так, як належыць.

Чытайце таксама:

Зянон Пазняк — пра Юлію Навальную: Кухарка-2, у манерах мадам пішчыць ФСБ

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

Святлана Алексіевіч: Зянон меў рацыю. А мы верылі ў Расію, чакалі дапамогі ад Расіі і расійскай інтэлігенцыі

Клас
30
Панылы сорам
35
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4