У Беларусь прыходзіць новы аўтамабільны брэнд з Кітая — Voyah, які спецыялізуецца на электрамабілях

Voyah ўваходзіць у топ папулярных для прывозу з Кітая машын, нараўне з BYD, Li і Zeekr. І вось сёння аб'явілі аб адкрыцці афіцыйнага прадстаўніцтва маркі ў краіне, піша Onliner. 

08.06.2023 / 14:10

Voyah — даччыная марка Dongfeng Motor Corporation, спецыялізуецца на электрамабілях.

Voyah ужо выйшла на расійскі рынак з трыма мадэлямі, зараз будзе прысутнічаць і ў РБ.

Для дэманстрацыі мадэльнага шэрагу Voyah пакажам падборку фота машын брэнда, прадстаўленых на аўтасалоне ў Шанхаі.

Падчас прэзентацыі агучылі некалькі фактаў пра Voyah.

Першым у Беларусь прыедзе Voyah Free. Запас ходу — 500 км па цыкле WLTP. Ёмістасць батарэі — 103 кВт/г. Магутнасць пярэдняга рухавіка — 160 кВ, задняга — 200 кВ. Максімальная хуткасць — 200 км/г. Разгон да сотні — 4,7 секунды.

Услед за Free павінен з'явіцца мінівэн Dream з электраматорам магутнасцю 435 л. с. Ёмістасць батарэі складае 108,7 кВт/г, што забяспечвае запас ходу ў 482 кіламетра па цыкле WLTP. Dream разганяецца да сотні за 5,9 секунды.

Апошні па храналогіі вынахаду аўтамабіль паўнапрывадны седан Passion з запасам ходу ў залежнасці ад версіі — 482 і 608 км.

Стартавы кошт для аўтамабіляў Voyah — 182 тысяч рублёў, то-бок звыш за 70 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Гэты аўтамабіль цяпер самы прадаваны ў свеце

У Беларусі аднавілі продаж аўтамабіляў Mazda

Як шматдзетных і інвалідаў падстаўляюць на дзясяткі тысяч даляраў пры пакупцы аўто

Nashaniva.com