Лукашэнка зноў ляціць у Расію

Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі пройдзе ў пятніцу ў Расіі, заявіў журналістам прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў.

08.06.2023 / 13:13

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у лютым 2022 года. Фота: AP

Раней Лукашэнка анансаваў сустрэчу са сваім расейскім калегам найбліжэйшым часам.

«Так, вызначана, гэта, уласна, будзе заўтра, будзем вас па дэталях інфармаваць», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці вызначана дата і месца сустрэчы.

Гэта ўжо будзе пятая з пачатку года сустрэча Лукашэнкі і Пуціна.

Чытайце таксама:

«На злодзеі і шапка гарыць». Лукашэнка выказаўся пра падрыў Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com