Украінскія беспілотнікі ноччу зноў атакавалі НПЗ у Краснадарскім краі

Некалькі беспілотнікаў былі збітыя на падлёце да Ільскага нафтаперапрацоўчага завода ў Краснадарскім краі Расіі. Пра гэта паведаміў у тэлеграме аператыўны штаб рэгіёна.

28.05.2023 / 10:23

Ільскі НПЗ. Фота ілюстрацыйнае

«Каля другой гадзіны ночы з суботы на нядзелю здзейсненая спроба наблізіцца да тэрыторыі Ільскага НПЗ некалькіх неўстаноўленых беспілотных апаратаў. Усе яны былі нейтралізаваныя», — адзначылі ў ведамстве.

Паводле яго, пашкоджанняў інфраструктуры НПЗ не адбылося, задымленне аператыўна ліквідавалі дзяжурныя службы завода. Пацярпелых няма.

Раней беспілотнікі двойчы атакавалі гэты самы завод 4 і 5 мая 2023 года. Абодва разы на яго тэрыторыі ўзнікаў пажар, але пра пацярпелых і значныя пашкоджанні інфраструктуры не паведамлялася.

Чытайце таксама:

Салаўёў заклікаў пасадзіць Гіркіна, а Гіркін — Прыгожына. Расійскія прапагандысты шукаюць адказ на пытанне, хто вінаваты

Украінскай разведцы перадалі «каштоўную інфармацыю» па выніках дыверсіі ў Белгародскую вобласць

Украінскія дыверсанты атакавалі вёскі Броўнічы і Сушаны ў Бранскай вобласці Расіі

Nashaniva.com