Вядомы прапагандыст Уладзімір Салаўёў у адным са сваіх апошніх эфіраў накінуўся на Ігара Гіркіна-Стралкова, які, хоць сам паслядоўна трымаецца імперыялістычных і антыўкраінскіх поглядаў, пастаянна крытыкуе Крэмль за «няправільнае», на ягоную думку, вядзенне вайны, не спыняючыся і перад персанальнымі нападкамі на высокіх чыноўнікаў.

«Які-небудзь блогер атрымлівае рэальны тэрмін за дыскрэдытацыю арміі, а нейкі мярзотнік, які лічыць сябе вайскоўцам, можа несці што заўгодна. Але ў выніку рашэння Гаагскага суда тут ён становіцца недатыкальным. Ён сядзець павінен даўно за дыскрэдытацыю арміі!» — сказаў Салаўёў.

Сам Гіркін гэта выказванне не прапусціў і пракаментаваў яго, назваўшы свайго кандыдата на арышт за «дыскрэдытацыю арміі»: 

«Не, ну ўсё правільна. Стралкоў — ён дыскрэдытуе. А Яўген Віктаравіч Прыгожын — двойчы судзімы рэцыдывіст, гаспадар вялізнага войска наймітаў, міньёны якога называюць армію «петушкамі» — ён не, ён — «увесь у белым». Разумець трэба!»

Чытайце таксама:

Чаму Маркаў не Салаўёў. Чым адрозніваецца беларуская і расійская прапаганда

Прыгожын заявіў, што Расія «абасралася», а «ўкраінцы адны з наймацнейшых у свеце

Гіркіна-Стралкова пасля даносу правяраюць наконт дыскрэдытацыі расійскай арміі

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
47
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3