Цыгане ў Расіі патрабуюць забараніць тэрмін «інфацыгане» і блакаваць рэсурсы, якія ім карыстаюцца

Кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцяў Ігар Паноў заклікаў СМІ разабрацца з тэрмінам «інфацыгане» — на яго выкарыстанне паскардзіліся Уладзіміру Пуціну падчас пасяджэння Савета па міжнацыянальных адносінах, піша РБК.

24.05.2023 / 20:55

«Нават не жадаючы таго, можна пакрыўдзіць цэлы этнас. Мы накіравалі ў нашы вялікія сродкі масавай інфармацыі зварот для таго, каб больш уважліва да гэтага ставіцца, каб не ўжываць падобныя тэрміны, якія закранаюць тую ці іншую нацыянальнасць», — заявіў ён.

На пасяджэнні савета на мінулым тыдні спецыяліст у галіне гісторыі цыган Надзея Дэметэр звярнула ўвагу, што блогеры ўжываюць тэрмін «інфацыгане» ў дачыненні да нядобрасумленных арганізатараў курсаў у інтэрнэце.

«Мы лічым такое стаўленне да прадстаўнікоў той ці іншай нацыянальнасці недапушчальным ні з пункту гледжання маралі, ні з пункту гледжання закона», — адзначыла Дэметэр і папрасіла заканадаўча забараніць гэтае словазлучэнне.

«Неабходна забараніць выкарыстанне тэрміна «інфацыгане» ў сетцы інтэрнэт і блакаваць рэсурсы», — падкрэсліла яна.

Чытайце таксама:

У Расіі затрымалі вядомую блогерку Алену Бліноўскую

Прапагандысты засвоілі новы метад распаўсюджвання фэйкаў: замест рэальнага сайта ствараюць клон

Nashaniva.com