Скрыншот ТГ-канала «Жёлтые сливы»

Прапагандысцкі рэсурс «Жёлтые сливы» 22 траўня паведаміў пра гібель ва Украіне 12 беларускіх добраахвотнікаў палка Каліноўскага. Пры гэтым рэсурс спасылаўся на публікацыю на сайце вайсковага шпіталя ў польскім Любліне, куды нібыта даставілі целы загінулых пад Бахмутам добраахвотнікаў.

Media IQ правёў уласнае расследаванне і ў выніку высветліў, што навіна з'яўляецца «фэйкам», а сайт, на якім размешчаная публікацыя, — проста дакладная копія сапраўднай вэб-старонкі польскага шпіталя.

Некаторыя спасылкі на падробленым сайце 1wszk.eu вялі на арыгінальны сайт 1wszk.pl. Дзякуючы гэтаму адразу стала зразумела, што сайт, на які спасылаецца праўладны рэсурс, — клон сапраўднай старонкі шпіталя са змененай даменнай зонай у адрасе.

Старонка падробленага сайта

Старонка падробленага сайта

Сайты адрозніваюцца толькі тым, што на арыгінальнай вэб-старонцы няма навіны пра целы каліноўцаў, якія нібыта загінулі пад Бахмутам. Сама фэйкавая публікацыя напісаная на польскай мове і нібыта падпісаная рэальным аўтарам, работнікам шпіталя.

Старонка арыгінальнага сайта назаўтра пасля распаўсюджання фэйка

Старонка арыгінальнага сайта назаўтра пасля распаўсюджання фэйка

Каб даказаць, што сайт 1wszk.eu з'яўляецца падробкай, аўтары праверкі «прагналі» яго праз сэрвіс Who is. Даныя засведчылі, што імя ўладальніка сайта і дата яго рэгістрацыі схаваныя, у той час як уся інфармацыя пра сапраўдны сайт шпіталя даступная.

Дзякуючы праверцы даных дамена праз сэрвіс whois.eurid.eu, аўтары расследавання змаглі пераканацца, што сайт 1wszk.eu — ілжывы. Дамен зарэгістравалі толькі 19 траўня 2023 года. Гэта значыць, клон сайта шпіталя зарэгістравалі за два дні да з'яўлення на ім публікацыі аб целах каліноўцаў. Электронны адрас, пазначаны пры рэгістрацыі дамена, — [email protected].

Скрыншот сайта whois.eurid.eu

Скрыншот сайта whois.eurid.eu

Па назіраннях Media IQ, такі метад распаўсюджвання фэйка выкарыстаны ў беларускай прапагандзе ўпершыню.

Назаўтра пасля публікацыі хлуслівую навіну сталі распаўсюджваць расійскія прапагандысцкія медыя.

Скрыншот сайта rg.ru

Скрыншот сайта rg.ru

У той жа дзень, 23 траўня, люблінскі шпіталь апублікаваў тэрміновае паведамленне і пацвердзіў, што ягонай афіцыйнай старонкай з'яўляецца сайт з адрасам 1wszk.pl і што ўстанова не нясе адказнасці за сайт-клон.

Чытайце таксама:

Чаму Маркаў не Салаўёў. Чым адрозніваецца беларуская і расійская прапаганда

Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ

Як працуе хлусня: рускія стварылі фэйкавы канал украінскіх марпехаў, цяпер яго бясконца цытуе прапаганда, у тым ліку мінская

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5