Камера №96 у СІЗА №1, у якой сядзелі Марына Золатава і Аксана Колб ФОТАФАКТ

Так выглядае камера № 96 у СІЗА-1 на Валадарскага. 4х4, 16 квадратных метраў. Менавіта ў ёй сядзела галоўная рэдактарка «Новага Часу» Аксана Колб да суда.

23.05.2023 / 07:16

15 чэрвеня 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў яе за ўдзел у «масавых беспарадках» на 2,5 гады «хіміі». Пазней Аксана з'ехала з краіны, піша выданне.

«У гэтай камеры я правяла 54 дні. Побач са мной былі цудоўныя людзі. Пасля суда, на маю шконку трапіла з іншай камеры Марына Золатава. Абавязкова пасля спытаюся, ці спадабалася. На маю шконку трапляла сонца…», — дадала Аксана Колб у сваім фэйсбуку.

Нагадаем, што галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву і гендырэктара Людмілу Чэкіну асудзілі на 12 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

«Не за гарамі той час, калі беларусы змогуць жыць шчасліва». Марына Золатава напісала ліст з турмы

Золатава і Чэкіна — 12 гадоў калоніі. На прысудзе суддзя Валянціна Зянькевіч трымала іх у кайданках 

«17 гадоў пражыла ў інтэрнатах — клапамі мяне не напужаць». Вялікая гутарка з рэдактаркай Аксанай Колб пасля прысуду

Nashaniva.com