У расійскіх аэрапортах нямецкія аўтобусы мяняюць на беларускія

У санкт-пецярбургскім аэрапорце Пулкава пачнуць паэтапна мяняць нямецкія перонныя аўтобусы Cobus на электробусы МАЗ 271-Е беларускай вытворчасці, піша выданне frequentflyers.ru.

22.05.2023 / 17:02

Электробусы з Беларусі анансавалі яшчэ ў 2020 годзе. Аэрапорт «Пулкава» будзе першым, дзе яны будуць вазіць пасажыраў, а таксама першым расійскім аэрапортам, абсталяваным аўтобусамі на электрычнай цязе.

МАЗ 271—Е — гэта нізкападлогавы электробус, абсталяваны сістэмай апускання падлогі і шасцю дзвярыма. 

Чытайце таксама:

З Мінска ў Растоў-на-Доне пусцяць аўтобусы. Трэсціся ў дарозе трэба будзе 25 гадзін

У Мінску да канца года адкрыюць першую суперхуткую зарадку для электрамабіляў

Галоўчанка прапануе ствараць «Еўразійскі электробус». Але гэта можа быць і параход

Nashaniva.com