Раман Галоўчанка прыляцеў у Бішкек

Раман Галоўчанка прыляцеў у Бішкек

Сектар апрацоўчай прамысловасці, па словах беларускага прэм'ера, асабліва мае патрэбу ў новых укладаннях і рэалізацыі канкрэтных праектаў прамкааперацыі на ўзроўні ЕАЭС.

«Прапануем рэалізаваць пілотны праект «Еўразійскі электробус» у рамках прамысловай кааперацыі. Мяркуем, што ЕЭК глыбока пагрузіцца ў гэтае пытанне.

Дапусцім, не спадабаецца электробус, хай будзе самалёт, цягнік, параход. Усё, што заўгодна, што з'яўляецца высокатэхналагічным прадуктам і запатрабаванае эканомікамі нашых краін», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён выказаў надзею на тое, што ад яго ініцыятывы будзе ў захапленні бізнэс усіх пяці краін ЕАЭС. Бо, маўляў, перад эканомікамі краін рэгіёна — агульныя выклікі. Праўда, пад заходнімі санкцыямі пакуль што з гэтых пяці эканомік толькі расійская і беларуская.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2