Ва Украіне за хабар арыштавалі старшыню Вярхоўнага суда — «Украінская праўда»

Украінскія антыкарупцыйныя органы затрымалі старшыню Вярхоўнага Суда Украіны Усевалада Князева пры атрыманні ім хабару, паведаміла «Украінская праўда» са спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах.

15.05.2023 / 23:20

Паводле выдання, Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны і Спецыяльная антыкарупцыйная пракуратура Украіны задакументавалі атрыманне хабару памерам у каля 3 мільёна даляраў старшынёй Вярхоўнага Суда. Працягваюцца следчыя дзеянні.

НАБУ пацвердзіла, што выкрытая «маштабная карупцыя ў Вярхоўным судзе», а менавіта схема атрымання неправамернай выгады кіраўніцтвам і суддзямі. Дэталі ў НАБУ паабяцалі даць пасля, але ўжо апублікавалі фота грошай.

Усевалад Князеў кіруе Вярхоўным судом Украіны з 1 снежня 2021 года. 25 мая яму споўніцца 44 гады.

Чытайце таксама:

Украінская мафія разарвала сувязі з расійскай. Наступствы адчуваюцца па ўсёй Еўропе

Арыштаваны былы кіраўнік прадпрыемства «Матор Січ» папрасіў абмяняць яго ў Расію

Nashaniva.com