Уласнаручны ліст-заява з асабістым подпісам 84-гадовага Вячаслава Багуслаева быў накіраваны на імя кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака 20 сакавіка. Багуслаеў падпісаўся ў ім «пенсіянерам, інвалідам 1-й групы».

Прадстаўнік украінскага каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Андрэй Юсаў паведаміў «Схемам», што Украіна і надалей будзе ўжываць усе даступныя інструменты для таго, каб вяртаць сваіх ваеннапалонных і цывільных асоб, якія незаконна ўтрымліваюцца ў Расіі.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк раней казаў, што не выключае магчымасці абмену Багуслаева, адзначыўшы, што гэты працэс можа быць падобным да абмену прарасійскага палітыка, кума Пуціна Віктара Медзведчука. Таго ў верасні 2022 года абмянялі на 200 украінскіх палонных вайскоўцаў.

Таксама магчымасць абмену Багуслаева не выключыў і кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк, але дадаў, што спачатку падазраваны павінен даць усе неабходныя паказанні.

Багуслаеву інкрымінуюць дапамогу дзяржаве-агрэсару, калабарацыйную дзейнасць, садзейнічанне дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і супрацьдзеянне УСУ. Цяпер ён па рашэнні суда да 27 мая знаходзіцца ў СІЗА. Багуслаеў усе абвінавачанні ў свой адрас адхіляе.

Затрыманы буйны прадпрымальнік і адзін з найбагацейшых людзей Украіны, былы дэпутат Вярхоўнай Рады, Герой Украіны Вячаслаў Багуслаеў быў 22 кастрычніка мінулага года. 

Чытайце таксама:

«Народ жа чакаў вызваліцеляў, а прыйшлі, б…, акупанты». Ва Украіне апублікавалі запісы размоў мільярдэра-калабаранта Вячаслава Багуслаева

СБУ адшукала актывы прэзідэнта «Матор Січ» Вячаслава Багуслаева на мільёны даляраў

Затрыманы за дзяржаўную здраду дырэктар прадпрыемства «Матор Січ» больш за 20 гадоў мае расійскае грамадзянства 

СБУ паведаміла, у чым падазраецца Герой Украіны Багуслаеў

Ва Украіне СБУ затрымала Героя Украіны, аднаго з найбагацейшых людзей краіны

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
4