Лукашэнка прыехаў у «лечкамісію»

Паводле інфармацыі канала «МатолькаПамажы», сёння ў раёне 19:00 Лукашэнка прыехаў у «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр», які знаходзіцца на беразе вадасховішча Дразды. Гэтую ж інфармацыю пацвярджае і «Еўрарадыё» са спасылкай на сваіх чытачоў.

13.05.2023 / 20:30

Паведамляецца, што ў момант яго прыезду пад'езды да бальніцы былі перакрытыя, а ўздоўж дарог стаялі сілавікі. Пасля праезду картэжу Лукашэнкі усе праезды адкрылі.

Апошні тыдзень Лукашэнка яўна мае нейкія праблемы са сваім здароўем. 5 мая, уручаючы ўзнагароды прадстаўнікам рэпрэсіўнага апарату, ён быў асіплы. Пасля ж, вымушаны асабіста наведаць парад у Маскве 9 мая, выглядаў вельмі кепска і не змог нават прайсці самастойна 300 метраў разам з Пуціным і іншымі ягонымі гасцямі з Краснай плошчы да Аляксандраўскага сада. Увечары ён яшчэ змог папрысутнічаць на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі ў Мінску, але ўрачыстую прамову гаварыў за яго міністр абароны Віктар Хрэнін. Пасля таго на публіцы Лукашэнка не з'яўляўся, мерапрыемствы з ягоным удзелам былі адмененыя.

У той жа час афіцыйна пра ягоную хваробу нічога не паведамлялася. Прапаганда ніяк не каментавала знікненне Лукашэнкі і яго хваравіты выгляд. Прэс-служба Лукашэнкі, якая вядзе канал «Пул першага», апошнія дні публікуе абстрактныя рэчы, не паказваючы свайго начальніка. Натуральна, гэта не можа не спараджаць разнастайных чутак. 

Чытайце таксама:

У колах наменклатуры лічаць, што ў Лукашэнкі вірус, таму што адначасова з ім захварэлі яшчэ некалькі набліжаных

Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала відэа зайца ля Палаца Незалежнасці. Што пра гэта кажуць народныя прыкметы?

Лукашэнка не выступіў з прамовай на плошчы Перамогі ўпершыню за час свайго кіравання

Nashaniva.com