Сумны Лукашэнка на парадзе ў Маскве. Кадр з відэа

 Сумны Лукашэнка на парадзе ў Маскве. Кадр з відэа

Як стала вядома «Нашай Ніве», ва ўмовах засакрэчанасці стану здароўя Лукашэнкі, у колах яго наменклатуры пашыраецца версія пра вірус, які адолеў палітыка разам з яго атачэннем. 

«Там з найбліжэйшага акружэння яшчэ некалькі чалавек захварэла і звалілася з ног. Наколькі я разумею, гэта нешта віруснае», — сказаў «Нашай Ніве» суразмоўца, блізкі да службы лукашэнкаўскага пратакола. 

На карысць гэтай версіі можа сведчыць і тое, што, уручаючы ўзнагароды прадстаўнікам рэпрэсіўнага апарату 5 мая, Лукашэнка ўжо быў асіплы

«Калі гэта грып, то могуць быць ускладненні, калі не лячыць, як мае быць. Думаем, так», — дадаў суразмоўца. 

Прапаганда ніяк не каментавала знікненне Лукашэнкі і яго хваравіты выгляд. Прэс-служба Лукашэнкі, якая вядзе канал «Пул першага», апошнія дні публікуе абстрактныя рэчы, не паказваючы свайго начальніка. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка не выступіў з прамовай на плошчы Перамогі ўпершыню за час свайго кіравання

Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала відэа зайца ля Палаца Незалежнасці. Што пра гэта кажуць народныя прыкметы?

Клас
31
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
3