Беларуса асудзілі за тое, што спяваў гімн Украіны ў караоке

У пачатку красавіка ў Брэсце асудзілі мужчыну паводле арт. 24.23 КаАП, абвінаваціўшы ў тым, што ён, знаходзячыся ў мясцовым караоке-бары, праспяваў гімн Украіны, «чым публічна выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы». Пра гэты выпадак піша «Вясна».

10.05.2023 / 21:11

Фота ілюстрацыйнае

Віны сваёй чалавек не прызнаў і патлумачыў, што дзейнічаў насуперак мужчыну, які прасіў не спяваць украінскія песні. 

Вядома, што незадаволены мужчына — грамадзянін Расіі. Паводле яго сведчанняў, берасцеец прасіў яго з'ехаць з Беларусі і спяваў без мікрафона гімн Украіны, нягледзячы на шматлікія просьбы гэтага не рабіць.

У выніку чалавека прызналі вінаватым у «пікетаванні» і прызначылі яму 7 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Фігурантаў «справы прафсаюзаў» перавялі ў калоніі

На «прафілактычныя гутаркі» цяпер выклікаюць і ў райвыканкамы

Палітвязня Мікалая Клімовіча пахаваюць 12 мая на пінскіх могілках

Nashaniva.com