На наступны дзень запланавана развітанне з палітвязнем каля ягонага дома, а 14-й гадзіне — пахаванне на могілках «Таргошыцы».

Пра смерць 61-гадовага Мікалая Клімовіча стала вядома 7 мая. Незадоўга перад гэтым ён быў этапаваны ў віцебскую калонію, дзе прабыў усяго пару тыдняў.

Сёлета 28 лютага суд Пінскага раёна і Пінска прыгаварыў Клімовіча да 1 года калоніі за «абразу» Аляксандра Лукашэнкі. Ён паставіў знак «смешна» пад малюнкам, на якім Лукашэнка і Уладзімір Пуцін былі ў нацысцкай форме.

Мікалай Клімовіч перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы і перад прысудам сказаў: «Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінен быць пад сталым наглядам доктара, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0