Васкрасенскі расказаў, што камісія па вяртанні будзе працаваць ціха і незаўважна. І арыгінальна патлумачыў, што стаіць за словамі Лукашэнкі «паўзком, на каленях» 

На мінулым тыдні адбылося першае пасяджэнне камісіі па вяртанні беларусаў, якія зʼехалі за межы беларусаў. У эфіры дзяржаўнага тэлебачання Юрый Васкрасенскі распавёў пра цяжкі лёс беларусаў за мяжою і распавёў, чаму пра працу камісіі мала чуваць.

04.05.2023 / 12:28

Юрый Васкрасенскі ў эфіры праграмы «ПолитStandUp». Скрын відэа АНТ

У эфіры праграмы АНТ «ПолитStandUp» Юрый Васкрасенскі намаляваў страшную карціну становішча беларусаў за мяжою. 

Прапагандыст упэўнівае гледачоў у тым, што «за мяжою не салодка — сціплы быт, сціплы стол, пастаянная барацьба за выжыванне». А «тамтэйшыя палітычныя эліты і чыноўнікі ствараюць перашкоды тым, хто мае беларускі пашпарт».

Напужаўшы гледачоў грознымі перспектывамі, Васкрасенскі згадаў заклік Лукашэнка да беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну: «дадому, на каленях, паўзком».

І патлумачыў гэтыя словы на свой лад:

«У гэтым, безумоўна, з'едлівым закліку, своеасаблівым алегарычным вобразе заключаны глыбокі сэнс, клопат, хваляванне, перажыванне аб людзях, якія яшчэ ўчора спакойна жылі ў нашай краіне, расцілі дзяцей і нават часам хадзілі на працу».

Васкрасенскі паскардзіўся таксама, што апазіцыя за мяжой «разгарнула магутную кампанію па дыскрэдытацыі працы камісіі [па вяртанні]». А таму

прынята рашэнне ўсю дзейнасць па вяртанні беларусаў весці не публічна. Тонкая, кропкавая, далікатная праца патрабуе ювелірнай цішыні».

Васкрасенскі адзначыў, што «ніхто не гоніцца за колькасцю, у гэтай добрай справе самым важным зʼяўляецца якасць зробленай работы».

Першая паседжанне камісіі па вяртанні на чале з генпракурорам Шведам было 28 красавіка. Генпракуратура паведаміла, што ім прайшло больш за 60 заявак.

Як пісала «Трыбуна», камісіі даручылі вырашаць лёс «нядобранадзейных» футбалістаў.

Чытайце яшчэ:

Лёсам «нядобранадзейных» футбалістаў, якіх не дапускаюць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, займаецца камісія па палітычных уцекачах — «Трыбуна»

Дыпламатычныя крыніцы: Васкрасенскі вярзе лухту

Васкрасенскі распавёў, як сустракаўся з Пачобутам дзеля яго вызвалення

Nashaniva.com