Юрый Васкрасенскі. Скрыншот відэа АНТ

Юрый Васкрасенскі. Скрыншот відэа АНТ

«Гэта пераходзіць ужо ўсякія рамкі, — сказаў «Нашай Ніве» еўрапейскі дыпламат, якога мы папрасілі пра каментарый і які захацеў застацца неназваным. — Гэта не мае ніякай сувязі з рэчаіснасцю. Ëн вярзе лухту».

Юрый Васкрасенскі быў прызначаны лукашэнкаўцамі ў якасці кантактнай асобы для еўрапейскіх дыпламатаў, якія дабіваліся вызвалення палітвязняў. Васкрасенскі мог быць даўнім агентам лукашэнкаўскіх спецслужбаў, засланым у выбарчы штаб Віктара Бабарыкі. Пасля Васкрасенскага на нейкі час змясцілі, імаверна, у той жа ролі ў СІЗА, каб паспрабаваць зрабіць з яго постаць «апазіцыянера, які раскаяўся». Падчас прыезду Лукашэнкі ў СІЗА Васкрасенскага «выпадкова» пасадзілі па правую руку ад яго.

У ролі «дазволенага апазіцыянера» Васкрасенскі фігуруе ў дзяржаўных СМІ і нават на «Усебеларускім народным сходзе». Заходнія дыпламаты былі свядомыя, з кім маюць справу, але, выглядае, вымушаныя весці з ім справы, даваць яму шэнгенскія візы, каб мець шанцы выцягнуць з-за кратаў хоць некага.

Клас
4
Панылы сорам
12
Ха-ха
45
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
13