МАРГ знайшло прыкметы змовы ў павышэнні кошту рэгістрацыі даменаў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выявіла прыкметы змовы ў павышэнні кошту рэгістрацыі даменаў у нацыянальных зонах да 33 рублёў у маі мінулага года.

06.04.2023 / 12:08

Было праведзена расследаванне ў дачыненні да ТАА «Надзейныя праграмы», «Супорт чэйн», «Актыўныя тэхналогіі», «Трыінкам», «Беларускія воблачныя тэхналогіі» і «Адкрыты кантакт».

Антыманапольны орган запытаў у фігурантаў расследавання абгрунтаванне павышэння коштаў, а таксама звярнуўся ў Аператыўны аналітычны цэнтр.

У Міністэрстве таксама прыйшлі да высновы, што адсутнічаюць абставіны, якія б у роўнай меры ўплывалі на ўсіх рэгістратараў і якія маглі б прывесці да неабходнасці павышэння кошту рэгістрацыі менавіта да 33 рублёў за дамен.

У выніку МАРГ вырашыў устанавіць факт наяўнасці парушэння антыманапольнага заканадаўства ў дачыненні да пяці кампаній, для «Беларускіх воблачных тэхналогій» зроблена выключэнне, бо яны павысілі кошт рэгістрацыі пазней. 

Зноў працягнулі пагадненне аб зніжках у 10% на сацыяльна значныя тавары

Беларусам пры куплянні сталі часцей навязваць дадатковыя паслугі

Nashaniva.com