Па словах чыноўніцы, некаторыя прадаўцы літаральна патрабуюць ад кліентаў, каб тыя набылі пашыраную гарантыю на тэхніку. А ў некаторых выпадках прадаўцы наогул заяўляюць, што акцыйная цана магчымая толькі пры аплаце дадатковай гарантыі.
«Гэта прамое парушэнне заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў», — падкрэсліла Гаўрыльчык.
Прадстаўніца МАРГ нагадала беларусам, што на любы тавар у любым выпадку даецца гарантыя ад вытворцы. Плаціць жа за пашыраную гарантыю варта толькі ў асобных выпадках, прачытаўшы ўсе ўмовы. Бо часам нават дадатковая гарантыя можа ахопліваць не ўсе віды паломак.
У якасці яшчэ аднаго прыкладу навязвання платных паслуг Гаўрыльчык прывяла сітуацыю з расійскім маркетплэйсам Wildberries. Гэтая крама, насуперак беларускаму заканадаўству, рабіла платным вяртанне тавараў, якія не падышлі пакупніку па памеры.





