У Дзяржынску сілавікі хадзілі па спісе

Правааабаронцы даведаліся некаторыя падрабязнасці сённяшняга хапуна ў Дзяржынску. Паводле іх, у сілавікоў быў спіс на прыкладна 30 чалавек — у гэтых людзей сёння і павінны былі адбыцца ператрусы.

01.04.2023 / 23:07

Фота ілюстрацыйнае

Большасць людзей пасля ператрусаў адпускаюць, аднак вядома, што як мінімум двое дагэтуль знаходзяцца ў РАУС, піша «Вясна».

Вядома таксама, што сёння ўвечары дзяржынскія ўчастковыя ходзяць па людзях таксама па нейкім спісе і праглядаюць у іх тэлефоны.

Чытайце таксама:

Хапун у Дзяржынску: лік ператрусаў ідзе на дзясяткі

«Круцілі, грамілі, фатаграфавалі». Што вядома пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах, Полацку, Бабруйску, Круглым

З ператрусам прыйшлі да сваякоў былога каліноўца і актывіста Стральцова

Nashaniva.com