Аляксандр Стральцоў

Аляксандр Стральцоў

Сілавікі не растлумачылі ў чым падазраюць Аляксандра. 

Аляксандр Стральцоў быў актыўным удзельнікам вулічных акцый пратэсту. Ён неаднаразова выступаў падчас імправізаваных мітынгаў. 

У снежні 2021 года Стральцоў з’ехаў ва Украіну. З пачаткам вайны запісаўся ў тэрытарыяльную абарону, а потым уступіў у шэрагі палка імя Каліноўскага. Аляксандр паведаміў «Нашай ніве», што пасля таго, як ён атрымаў траўму, камандаванне прыняло рашэнне, што яму лепш з’ехаць на рэабілітацыю ў Польшчу. Цяпер ён знаходзіцца там. 

Сам Аляксандр лічыць, што сілавікі могуць распачаць супраць яго крымінальную справу і за ўдзел у акцыях народнага пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама і за яго ўдзел у вайсковым фармаванні ва Украіне.

«Круцілі, грамілі, фатаграфавалі». Што вядома пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах, Полацку, Бабруйску, Круглым

Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы і затрыманні ў Дзяржынску 

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
17