На праспекце Дзяржынскага ў Мінску гарэў аўтамабіль ВІДЭА

На праспекце Дзяржынскага ў Мінску гарэла легкавая машына. Відэазапіс ад падпісчыка апублікаваў тэлеграм-канал «ЧП Беларусь. Будь в курсе». 

01.04.2023 / 21:08

Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля ў Маскоўскім раёне ля праспекта Дзяржынскага, 127 паступіла ў 15:46.

У выніку пажару былі пашкоджаныя маторны адсек і лабавое шкло. Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

На праспекце Незалежнасці гарэў аўтобус з пасажырамі

У Талачынскім раёне мужчына хацеў сябе спаліць

У Старадарожскім раёне гарэў дзіцячы сад

Nashaniva.com