Невялікі аўтобус, які не ходзіць па гарадскіх маршрутах у Мінску, а выконвае загарадныя перавозкі, гарэў адкрытым полымем, агонь ахапіў усю пярэднюю частку, а таксама амаль увесь салон. На месцы былі работнікі МНС, паведамляе Onliner.by.
«Пра здарэнне ў МНС паведамілі а 07.20 гадзіне, праз 10 хвілін пажар быў ліквідаваны», — пракаментавала Вольга Мельчанка, афіцыйная прадстаўніца Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.
У момант узгарання ў аўтобусе было 6 чалавек. Усім удалося самастойна пакінуць салон аўтобуса. Пацярпелых няма.
Таксама ў МНС удакладнілі, што згарэў аўтобус, які прыехаў у Мінск з Жодзіна. Узгаранне адбылося за адзін прыпынак да канцавой.
Прычына ўзгарання высвятляецца, як мяркуецца, гэта здарылася праз кароткае замыканне электраправодкі.
Чытаць таксама:
На мяжы Германіі і Нідэрландаў затрымалі беларуса з 300 тысячамі еўра
У Бабруйску мужчына падчас застолля забіў прыяцеля цаглінай. І спакойна лёг спаць





