КДК апалчыўся на мабільных аператараў за спробы павысіць цэны на паслугі

Камітэта дзяржаўнага кантролю абурыўся, што «на фоне стабільнага фінансавага становішча і нарошчвання прыбыткаў аператарамі мабільнай сувязі робяцца спробы павышэння кошту паслуг», піша БелТА. 

29.03.2023 / 19:53

КДК звярнуў увагу і на тое, што ў пачатку года аператары зрабілі спробу павысіць кошт паслуг праз іх вылучэнне ў якасці дадатковых з абаненцкай платы, і на тое, што ў сакавіку яны зноў анансавалі рост цэнаў на дадатковыя і сэрвісныя паслугі. Умяшанне кантралёраў прымусіла мабільных аператараў адмовіцца ад гэтых планаў.

Тарыфы мабільных аператараў на дадзены момант не ўваходзяць у пералік тых цэнаў, якія рэгулюцца дзяржавай, і КДК цяпер рупіцца пра тое, каб іх туды ўключылі. Калі гэта здарыцца, то аператары будуць вымушаныя на кожнае павышэнне прасіць дазволу зверху.

Але не факт, што гэтым праблемы аператараў абмяжуюцца. Як паведамляецца: «З удзелам зацікаўленых ведамстваў будзе прадметна вывучана дзейнасць аператараў сотавай сувязі па пытаннях выканання падатковага і цэнавага заканадаўства, якасці паслуг, што яны аказваюць, паўнаты выканання абавязацельстваў перад спажыўцамі і дзяржавай».

Чытайце таксама:

На дзве праверкі — тры крымінальныя справы. КДК прывёў лічбы «эфектыўнасці» сваёй працы

Дзяржкантроль прыбраў з паліц крамы ў Гомелі пратэрмінаваную прадукцыю — паліцы засталіся пустымі ФОТА

Беларусам пры куплянні сталі часцей навязваць дадатковыя паслугі

Дзяржкантроль прыпыніў працу мінскай сеткі крам нізкіх цэн

Nashaniva.com