Белстат: Насельніцтва Беларусі за мінулы год скарацілася амаль на 55 тысяч чалавек

Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2023 года склала 9 200 617 чалавек. Такія звесткі падаў Белстат. Калі параўноўваць з 1 студзеня 2022 года, то афіцыйнае насельніцтва краіны зменшылася на 54 907 чалавек, піша Reform.by.

28.03.2023 / 16:32

У 2021-м колькасць жыхароў краіны зменшылася на 94,1 тыс.чалавек, а ў 2020-м — на 60,6 тыс. такім чынам, за тры гады Беларусь страціла каля 200 тыс. чалавек насельніцтва.

Гарадское насельніцтва па стане на 1 студзеня 2023 года склала 7,212 млн чалавек. Яно зменшылася на 19,69 тыс. Сельскае насельніцтва скарацілася на 35,2 тыс. чалавек і склала менш за 2 млн — 1 988 212 чалавек.

Насельніцтва Мінска на 1 студзеня склала 1 995 471 чалавек. За год яно зменшылася на 1082 чалавекі.

У абласцях насельніцтва складала на 1 студзеня:

Цяжка сказаць, ці можна давяраць гэтай статыстыцы, з улікам таго што раней улады Беларусі сістэматычна фальсіфікавалі выбарчую і медыцынскую статыстыку. Магчыма, рэальнае скарачэнне насельніцтва за 2020—2022 гады нават большае за абвешчаныя мінус 210 тысяч.

Чытайце таксама:

Мінск бяднее, а рэгіёны — не. Чаму так адбываецца?

Белстат: На тысячу беларусаў прыпадае 1163 беларусак

Белстат: Доля расходаў на харчаванне ў беларусаў складае амаль 40%

Nashaniva.com