Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

На пачатку 2022-га ў краіне жыло звыш 4,9 мільёна жанчын, што складае 53,8% ад агульнай колькасці насельніцтва. З іх каля 80% жыло ў гарадах або гарадскіх пасёлках.

Сярэдні ўзрост сучасных беларусак — 43,3 года. У горадзе гэтая лічба складае 42,2 года, а на вёсцы — 47,3.

Сярэдні ўзрост жанчын, якія працуюць, у 2022-м склаў 41,9 года. Больш за ўсё іх у працэнтных суадносінах занята ў сферы медыцыны і сацпаслуг (84%), на другім месцы адукацыя (83,2%), на трэцім — фінансавая і страхавая дзейнасць (74,9%).

Цікава, што сярод кіраўнікоў ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў 52,3% — жанчыны.

Сярод тых жанчын, якія працуюць, больш за 40% маюць вышэйшую адукацыю, больш за 27% — сярэднюю спецыяльную.

У 2021 годзе больш за 59 тысяч беларускіх жанчын узялі шлюб, больш за 38 тысяч з іх зрабілі гэта ўпершыню. Узрост кожнай трэцяй нявесты склаў ад 20 да 24 гадоў. Пры гэтым сярэдні ўзрост для першага шлюбу — 26,3 года, а для паўторнага — 38,8.

На тысячу мужчын летась прыпадала 1163 жанчыны.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
1