«Укараняем праграмны прадукт». Сачыць за працай дворнікаў будуць з высокімі тэхналогіямі

Для кантролю за выкананнем службовых абавязкаў двонікаў плануецца ўкараніць новую тэхналогію. Пра гэта распавёў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргей Рубанаў, перадае  «Мінск-Навіны».

19.03.2023 / 10:29

— Сёння любы дворнік павінен выконваць свае задачы і абавязкі, працаваць адказна. Спецыяліст павінен знаходзіцца на працоўным месцы паводле працоўнага графіка, — сказаў Рубанаў.

Каб разумець, наколькі эфектыўна супрацоўнік выконвае свае абавязкі, плануецца «ўкараніць праграмны прадукт».

— Сёння ў кожнага ёсць смартфон. Праграма дазволіць адсочваць, дзе знаходзіцца той ці іншы работнік. Пакуль гэта ноў-хаў разлічваем пратэсціраваць на складзе майстроў. Будзе відаць, дзе ў дадзены момант знаходзіцца майстар, які кіруе брыгадай, і ці адпавядае гэта яго працоўнаму графіку, — сказаў Рубанаў.

Чытайце таксама:

У Мінску праслушку цяпер расстаўляюць не толькі ў кватэрах, але і на некаторых вуліцах

Вось як тыраніі выкарыстоўваюць Telegram

«Усталёўваецца відэаназіранне». Кубракоў распавёў, як МУС рыхтуецца да новых выбараў

Nashaniva.com