Вынесены прысуд Наталлі Дулінай

Былую выкладчыцу МДЛУ Мінскі абласны суд асудзіў да 3,5 года калоніі. Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342).

10.03.2023 / 11:58

З 2020 года Наталлю Дуліну неаднаразова кідалі на Акрэсціна па адміністрацыйных справах. У кастрычніку 2022 года пасля шостага затрымання яна на волю не выйшла — на жанчыну завялі крымінальную справу.

Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка ў краіне, былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйна рады. Яна падтрымала забастоўку і пратэсты студэнтаў.

Чытайце таксама:

«У гэтай краіне чалавек нічога не значыць. Цябе няма, ты матэрыял, кавалак мяса». Дацэнт, якая прайшла Акрэсціна і Магілёў, расказала пра вытанчаныя спосабы катавання

«Вывеў жанчыну ў іншы пакой і ўдарыў галавой аб сцяну». Выкладчыца Наталля Дуліна расказала пра сваё зняволенне на Акрэсціна 

«Слова года для беларусаў — годнасць». Выкладчык Наталля Дуліна — пра выпрабаванні і чаму не трэба здавацца

Nashaniva.com