Ваўкі, улада і людзі: балотная казка Евы Вежнавец. Новае ВІДЭА на ютуб-канале Андрэя Хадановіча

Аўтар распавядае пра сучасную беларускую пісьменніцу Еву Вежнавец і найлепшую кнігу Беларусі апошніх гадоў «Па што ідзеш, воўча?» Гэты раман — даследаванне феномена беларускай улады і жорсткая дыягностыка беларусаў.

07.03.2023 / 15:23

Сёння паэт расказвае:

Вось некалькі думак з відэа:

Зразумела, дзе ўлада, там сацыяльная несправядлівасць. Бо таму, хто мае, дасца яшчэ болей, а хто мае вобмаль, у таго забяруць і апошняе. І сам раман, па-першае, гэта даследаванне феномена нашай улады, усіх уладаў, якія рэдка бывалі сваімі, а з большага чужымі, і рэдка бывалі чалавечымі, наўпрост кажучы ніколі імі не бывалі.

Дзевяць уладаў, апісаных у кнізе, намякаюць і на сённяшнюю, крывавую і нелігітымную, але нельга сказаць, што выпадковую, бо прырода гэтай улады вынікае з усіх папярэдніх.

«Ці ваўкі, ці ўласці» пішуцца ў аўтаркі праз коску. Гэта не сінонімы, гэта не ідылічны свет Уладзіміра Караткевіча, дзе добрыя людзі асобна, а кепская ўлада асобна. Нешта ваўчынае глыбока прысутнічае ў нашай уласнай прыродзе, таму кніга Евы Вежнавец — гэта жорсткае даследаванне беларусаў, якія ў розных пакаленнях у розныя часы змагаюцца самі з сабой і знішчаюць адно аднаго.

Вытрымліваем ваўчыны позірк сённяшняй беларускай улады, не адводзім свае сумленныя вочы і разам крочым да перамогі. Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкам.

Глядзіце таксама:

Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса. Новае ВІДЭА на ютуб-канале Андрэя Хадановіча

Дон Жуан — салодкагалосы спакуснік ці цынічны монстр? Новае ВІДЭА на ютуб-канале Андрэя Хадановіча

Андрэю Хадановічу — 50! Паэзія, якая заўжды дае надзею. Новае ВІДЭА на ягоным аўтарскім ютуб-канале

Nashaniva.com