Польшча выдзеліла для перадачы Украіне 14 танкаў Leopard

Польскі прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў пра выдзяленне Украіне 14 танкаў Leopard падчас размовы з журналістамі на эканамічным форуме ў Давосе.

18.01.2023 / 17:04

Фота: AP Photo/Michael Sohn

Маравецкі таксама дадаў, што чакае паставак украінцам такіх танкаў таксама ад Фінляндыі, Даніі ды Германіі, а таксама ад іншых партнёраў па Еўрасаюзе.

Польскі прэм'ер спадзяецца, што агулам ва Украіну ўдасца даставіць каля 100 танкаў Leopard.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Еўрарады заклікаў перадаць Украіне танкі

Bloomberg падлічыў, колькі і якой зброі перадалі Украіне з пачатку поўнамаштабнай вайны

Нямецкія вытворцы: Перадаць Украіне танкі Leopard можна хіба толькі праз год

Nashaniva.com