Пра гэта ён сказаў у сваім выступе ў Еўрапарламенце.

«Ужо амаль год Расія рэалізуе стратэгію разбурэння і тэрору, спрабуючы бомбамі прымусіць украінцаў падпарадкавацца. Мы бачым гэты падыход у Бахмуце, у Салядары, з апошняга — у Дняпры. Але ўкраінцы супраціўляюцца і працягваюць барацьбу. А мы, Еўрасаюз, працягнем падтрымліваць іх столькі, колькі будзе неабходна. Мы працягнем вайсковую падтрымку дзякуючы пашырэнню Еўрапейскага фонду па падтрыманні міру. Цяпер час дзейнічаць. Украіне тэрмінова трэба больш узбраення, і асабіста я выступаю за тое, каб даць Украіне танкі», — заявіў ён.

Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен раней таксама выказалася за перадачу Украіне танкаў.

Польшча на мінулым тыдні выказала гатоўнасць даць Украіне танкі Leopard 2, але разам з партнёрамі.

На гэтым тыдні Брытанія першай анансавала перадачу Украіне сваіх танкаў Challenger 2.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0