Рэцэпт на выхадныя. Піца ў колцах — і вашы дзеці будуць пішчаць

Гэтая незвычайная піца прывабіць увагу дзяцей і будзе папулярнай стравай на вечарыне, пікніку ці на абедзе. Толькі не паказвайце яе італьянцам!

06.11.2022 / 08:11

Фота: BBC Food

Каб згатаваць піцу ў колцах, вам спатрэбіцца:

  1. Высцеліце вялікую бляху паперай для выпякання.
  2. Змяшайце таматнае пюрэ, кетчуп, базілік і часнок. Разгарніце цеста і выкладзіце на яго таматную сумесь, пакідайце па баках невялікія краі без соусу. Пасыпце сырам тую частку цеста, што пакрытая соусам, потым вышмаруйце адзін з доўгіх краёў цеста невялікай колькасцю ўзбітага яйка.
  3. Згарніце цеста ў рулет, пачынаючы з неабмазанага доўгага боку. Пакладзіце рулет на бляху (пры неабходнасці можна разрэзаць яго ўпоперак на дзве часткі), пастаўце ў халадзільнік на 20 хвілін.
  4. Дастаньце рулет з халадзільніка і разрэжце яго на 16 колцаў. Размясціце іх на блясе і астудзіце на працягу яшчэ 20 хвілін.
  5. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  6. Змажце колцы ўзбітым яйкам. Выпякайце іх у духоўцы 15 хвілін, пакуль яны не стануць залацістымі, а сыр не пачне пузырыцца. Астудзіце колцы на працягу 5 хвілін перад тым, як іх падаваць, але можаце падаваць піцу і цалкам халоднай.

Рэцэпт на выхадныя. Сібас у корачцы з эстрагону — лёгкая і карысная вячэра

Як заварваць зялёную гарбату? Вось што важна ўлічваць

Рэцэпт на выхадныя. Тарт фламбэ — смак Эльзаса

Nashaniva.com