Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Зялёная гарбата багатая на карысныя рэчывы: паліфенолы, што абараняюць ад дэменцыі, антыаксіданты, вітаміны і мікраэлементы. Прынята лічыць, што зялёная гарбата спрыяе пахуданню, бо катэхіны, якія ў ёй змяшчаюцца, добра спрыяюць змяншэнню тлушчавых адкладанняў. Калі вы п’яце зялёную гарбату з гэтымі мэтамі, лепей ладзіць чаяпіцце перад сном, піша onet.pl.

Часта людзі не надта задумваюцца, як правільна заварваць гарбату, і проста заліваюць пакецікі з ёй кіпнем. Але кожны від гарбаты патрабуе правільнага стаўлення, і калі заварваць гарбату правільна, гэта не толькі дапаможа атрымаць адпаведны смак і пах, але і захавае карысныя ўласцівасці гарбаты.

Чорную, белую і травяную гарбату лепш за ўсё заліваць кіпнем, але ў выпадку з зялёнай гарбатай лепш спрацуе проста гарачая вада, а не кіпень. Працягласць заварвання залежыць ад памеру чайнага лісця: чым яно большае, тым даўжэй будзе заварвацца гарбата, але калі заварваць гарбату занадта доўга, яна можа набыць горкі смак.

Адну і тую ж зялёную гарбату можна заварваць два і нават тры разы, але не трымайце чайнае лісце вільготным больш за 12 гадзін, бо інакш у ім могуць з’явіцца грыбкі. Першае заварванне павінна быць хуткім — 1-3 хвіліны, наступныя могуць быць даўжэйшымі. Падчас першага заварвання вы атрымаеце больш стымулюючы напой, падчас другога — больш супакойваючы.

Зараз вяртаецца мода на тое, каб заварваць гарбату ў чайніку. Цікава, што ад матэрыялу чайніка залежыць, наколькі якаснай атрымаецца гарбата. Кітайскую гарбату раяць заварваць у гліняных ці фарфоравых чайніках, індыйскую і цэйлонскую — у алавяных, срэбраных ці гліняных. Зялёную гарбату лепш за ўсё піць з фарфоравых кубкаў.

Кафеін робіць чалавека больш схільным да трат. Вось як гэта працуе

6 здаравейшых за каву напояў, якія ўзбадзёраць з раніцы

Кава ці чай: які напой лепш пасуе вам?

Клас
30
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
14
Сумна
10
Абуральна
14