Італьянскі трэнер лонданскага «Чэлсі» Раберта Дзі Матэа пакінуў пасаду галоўнага трэнера пасля паразы ў Лізе чэмпіёнаў ад «Ювентуса» (0:3).
«Чэлсі» гэтай раніцай растаўся з галоўным трэнерам каманды, бо апошнія гульні і вынікі каманды не здавальняючыя», — гаворыцца на сайце каманды.
Нагадаем, што ў маі мінулага года Раберта Дзі Матэа прывёў «Чэлсі» да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў.
0
0
0
0
0
0