Выратаваны стэрх з чарады «Палёт надзеі», разам з якой расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін лётаў на дэльтаплане 6 верасня, перададзены расійскім арнітолагам, паведамляе прэс-служба міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана.

Расійскія арнітолагі даставяць яго назад у Окскі запаведнік.

Як паведаміў раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, чараду стэрхаў падсадзілі да чарады шэрых жураўлёў у Белаазерскім федэральным заказніку ў Цюменскай вобласці, але так як птушкі не паспелі асвоіцца, на зімоўку паляцеў толькі адзін стэрх, а пазасталых птушак павезлі ў запаведнік пад Разанню.

Стэрх пераадолеў 500 км, але падчас прыпынку на тэрыторыі Казахстана на яго напалі дзікія сабакі. 7 кастрычніка ён быў знойдзены ў адным з прыватных двароў горада Дзяржавінска на поўначы Казахстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?