Мінскае «Дынама» перамагло ў гасцях жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» 2:0, а «Гомель» саступіў дома «Нёману» — 0:1.

«Славія» — БАТЭ — 0:0, «Шахцёр» — «Белшына» — 3:1, «Мінск» — «Брэст» — 0:0.

Турнірнае становішча: БАТЭ — 65 (29 гульняў), Шахцёр — 61 (29), Дынама Мінск — 56 (30), Гомель — 50 (29), Нёман — 38 (29), Мінск — 36 (29), Нафтан — 29 (29), Славія — 27 (29), Белшына — 27 (29), Брэст — 26 (29), Тарпеда-БелАЗ — 24 (29).

Нагадаем, што БАТЭ датэрмінова заваяваў залатыя медалі, а «Шахцёр» — срэбра, сёння мінскае «Дынама» стала ўладальнікам бронзавых медалёў.

Матчы апошняга тура пройдуць 25 лістапада.

Каманда, якая фінішуе апошняй (гэта будзе або «Брэст» або «Тарпеда-БелАЗ) будуць гуляць пераходны матч з «Гарадзеяй»,
што фінішавала ў першай лізе на 2-м месцы. Пуцёўку ў вышэйшую лігу наўрост заваяваў магілёўскі «Дняпро».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0