Нашы каманды сустракаліся паміж сабой чатыры разы, прычым заўсёды ў таварыскіх сустрэчах. Гэтая не стала выключэннем. Дык вось у чатырох сустрэчах беларусы мелі адну перамогу, гаспадары — тры.
Першы тайм быў шчыра сумным. Падобна, што каманды прыглядаліся адна да адно. Хаця той жа Натха добра прабіў са штрафнога: мяч нават чыркануў па штанзе.
Гол нарадзіўся зніадкуль. Шкалярскую памылку дапусціў Ягор Філіпенка. Нічога страшнага, калі памяляюцца ў цэнтры поля, але калі хібуе цэнтральны абаронца, чакай бяды. ФорвардБеларусы ў першай палове гульні глядзеліся блякла. Нават моманты ля варот Дуду Авата прыгадаць цяжка. Але фартуна ўсміхнулася хлопцам Георгія Кандрацьева, калі ішоў кампенсаваны час. Быў закід у штрафную ізраільцян, абаронцы адбіліся, але проста на нагу Сяргею Кісляку — 1:1.тэль-авіўскага «Хапаэля» беларусам не дараваў, прабіўшы ў блізкі ад Верамко кут — 1:0.
Удар у Сяргея атрымаўся прыгожы. Дарэчы, калі Кісляк за зборную забівае, то каманда не прайграе.Ну, а другі тайм пачаўся з цэбра халоднай вады на галовы ізраільцян.
У Сяргея Балановіча атрымаўся бліскучы ўдарз-за межаў штрафной — 1:2.
Ад пачатку аднаўлення гульні не прайшло і хвіліны. Атрымліваецца, што беларусы забівалі галы на 46+ і 46 хвілінах, але ў розных таймах. Для салігорца Балановіча гол стаў першым у складзе нацыянальнай каманды. Пас аддаў Рэнан Брэсан.
Увогуле беларусы мелі шмат момантаў, каб павялічваць перавагу. Што заўважна кантраставала з першай паловай. Брэсан, Пуціла, Драгун сваімі шанцамі, на жаль, скарыстацца не змаглі.
Але для перамогі хапіла і двух галоў. Можа, дапамагло ўчорашяе наведванне Сцяны Плачу і Храма Труны Гасподняй?Калі беларусы згуляюць наступны матч пакуль невядома.