Ірландская авіякампанія Ryanair, якая перанесла частку рэйсаў з Каўнаса (Коўны) у Вільню, з вясны зноў будзе рабіць больш рэйсаў з Каўнаса.Прадстаўнікі аэрапорта сцвярджаюць, што пакуль афіцыйных дамоўленасцей няма.
Міністр транспарту і камунікацый Літвы Элігіюс Масюліс у сваім профілі ў Facebook абвясціў, што вясной «Ryanair верне многія рэйсы ў Каўнаскі аэрапорт. З канца сакавіка ўжо прадаюцца квіткі ў дзевяці напрамках. Канчатковы расклад высветліцца крыху пазней».
Прадстаўнік Каўнаскага аэрапорта Юратэ Балтрушайціце сказала, што пакуль афіцыйнай інфармацыі аб рэйсах Ryanair і канкрэтных дамоваў з Ryanair у аэрапорта няма.
«Зараз ідуць перамовы аб маршрутах, але подпісы пад дамовамі яшчэ не пастаўленыя», — сказала яна.
З 7 лістапада з Каўнаса ў Вільню Ryanair перанесла пяць маршрутаў. У Каўнаскім аэрапорце ў зімовы сезон засталіся рэйсы ў Брысталь, Дублін, Франкфурт і Лондан.
Палёты Ryanair