Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у кастрычніку 2012 года ў параўнанні з вераснем 2012 года павялічыўся на 1,8%, са снежнем 2011 года — на 18,1%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Больш за ўсё за месяц сярод прадуктаў харчавання падаражэлі: агародніна — на 29,3%, алей — на 5,3%, тытунёвыя вырабы — на 4,2%, мука пшанічная — на 4,6%, масла сметанковае — на 4%, сыры — на 3,6%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 3,5%.

Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў кастрычніку 2012 года ў параўнанні з вераснем 2012 года павялічыўся на 1,8%, са снежнем 2011 года — на 18,1%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары — адпаведна на 0,8% і 24,6%, прамежкавыя тавары — на 1,7% і 14%, спажывецкія тавары — на 2,1% і 22,5%.

Індэкс цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў кастрычніку 2012 года ў параўнанні з вераснем 2012 года павялічыўся на 1,1%, са снежнем 2011 года — на 27,4%, у тым ліку ў раслінаводстве — адпаведна 4% і 53,6%, жывёлагадоўлі — 0,1% і 20,7%.

Індэкс цэн у будаўніцтве ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем гэтага года павялічыўся на 1%, са снежнем 2011 года — на 31,2%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы — адпаведна 0,5% і 36,1%, машыны і абсталяванне — 0,8% і 12,1%, іншыя работы і затраты — 4,5% і 32,4%.

Індэкс тарыфаў на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў кастрычніку 2012 года ў параўнанні з вераснем 2012 года павялічыўся на 0,9%, са снежнем 2011 года — на 34,1%.

Індэкс тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у кастрычніку ў параўнанні з вераснем 2012 года застаўся на ранейшым узроўні, са снежнем 2011 года павялічыўся на 23,8%.

Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?