БАТЭ меў шанец стаць дзевяціразовым (і сёмы раз запар) стаць чэмпіёнам краіны, але сенсацыйна прайграў у Наваполацку «Нафтану» — 0:1.

«Шахцёр» сёння згуляў унічыю з мінскім «Дынама» — 1:1.

«Гомель» — «Тарпеда-БелАЗ» — 3:0, «Мінск» — «Белшына» — 2:2, «Славія» — «Нёман» — 0:1.

БАТЭ — 61 (27 гульнёў), Шахцёр — 55 (27), Гомель — 50 (27), Дынама Мінск — 50 (28), Мінск, Нёман — 35 (27), Белшына — 26 (27), Нафтан — 26 (28), Брэст, Славія — 25 (27), Тарпеда — 24 (28).

Камандам засталося правесці па 2–3 гульні.

Матчы 31-га тура будуць згуляныя 10–11 лістапада.

БАТЭ згуляе ў Барысаве з «Мінскам», «Шахцёр» у Гродне з «Нёманам», а цэнтральны матч тура пройдзе ў Мінску: «Дынама» — «Гомель».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0