Польскія спецыялісты праводзілі даследаванні на месцы крушэння пад Смаленскам і вярнуліся ў Польшчу два тыдні таму.

Польскія спецыялісты выкарыстоўвалі сучаснае абсталяванне. Яно паказала, што на рэштках самалёта ёсць сляды трацілу і нітрагліцэрыну.
Між іншым, выбуховыя рэчывы выяўленыя на стыку крыла фюзеляжа.

Вынікі экспертызы ўжо вядомыя генеральнаму пракурору Анджэю Сэрэмэту, а ён накіраваў іх прэм’ер-міністру Дональду Туску. Цяпер ідуць інтэнсіўныя кансультацыі наконт таго, што рабіць з гэтым адкрыццём, піша ўплывовая газета «Rzeczpospolita».

Самалёт, у якім ляцела амаль усё кіраўніцтва Польшчы, разбіўся 10 красавіка 2010 года пры заходзе на пасадку на аэрадром «Паўночны» ў Смаленску.
Загінулі ўсе 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. Міжнародны авіяцыйны камітэт, расследаваўшы катастрофу, назваў адказнымі пілотаў. Расія адмаўляецца аддаць Польшчы рэшткі самалёту, нягледзячы на шматлікія звароты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?