Алег Хаменка

Алег Хаменка

Пасля артыкула пра забарону канцэрта з нагоды 20-годдзя гурту «Палац», адміністрацыя Тэатра беларускай драматургіі вырашыла правесці мерапрыемства насуперак ранейшым парадам не рабіць гэтага.

Алег Хаменка з музыкантамі выступіць з вялікай праграмай, як і было запланавана 26 кастрычніка.

Такое рашэнне прыняла адміністрацыя Тэатра беларускай драматургіі, дзе планавалася правядзеньне канцэрту. Адпаведная абвестка з выбачэннямі перад гледачамі з нагоды адмены мерапрыемства была знята з сайта тэатра.

Квіткі зноў можна набыць у касах тэатра.

Па неафіцыйнай інфармацыі, за «Палац» уступіўся міністр культуры Беларусі Павал Латушка.
Менавіта Мінкульту непасрэдна падначальваецца тэатр. Адмена ж канцэрту была ініцыявана зусім іншай структурай.

***

26 кастрычніка, 19:30.

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (будынак на рагу вуліц Машэрава і Крапоткіна).

Канцэрт з нагоды 20-годдзя гурта і прэзэнтацыя новага альбому «Кола грукатала».

Квіткі можна набыць ў касах тэатра і замовіць па тэлефоне: 8 017 385-97-51

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?