Як зменіцца курс даляра ў бліжэйшы час? Ці можа знікнуць валюта з пунктаў абмену?
10 кастрычніка курс даляра дасягнуў рэкорднага ўзроўню — 8630 беларускіх рублёў. І хаця за некалькі дзён даляр паспеў патаннець, а старшыня Нацбанка паабяцала, што да канца года яго курс не дасягне нават 9000 рублёў, беларусы па-ранейшаму адчуваюць пагрозу дэвальвацыі. Насельніцтва купляе нашмат больш валюты, чым здае, а на сайце «Пракаповіч» з’явілася першая аб’ява пра продаж даляраў: 10 тысяч прапануюць набыць па 9500 рублёў.
Як, на погляд жыхароў Мінска, зменіцца курс даляра ў бліжэйшы час? Ці можа валюта ўвогуле знікнуць з пунктаў абмену?