Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведае 14 кастрычніка Мінск з патрыяршым візітам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Маскоўскага патрыярхату.

У дзень свята Пакроваў Божай Маці патрыярх адслужыць літургію ў Пакроўскім храме Мінска — тым, каторы каля Драздоў. Фармальна візіт прымеркаваны да 400-годдзя аб’яўлення абраза Крупецкай Божай Маці ў гэтай мясцовасці.

Асноўная мэта візіту — «супольная малітва з духавенствам і народам», адзначылі ў прэс-службе. Аднак праваслаўныя блогеры называюць галоўнай мэтай раптоўнага прыезду сустрэчу з епіскапамі і Аляксандрам Лукашэнкам. Стан здароўя мітрапаліта Філарэта пагоршаў, і патрыярх прыглядаецца да магчымага пераемніка, будучага экзарха Беларусі.

Праваслаўная царква ў Беларусі несамастойная, яе кіраўніка прызначае Масква, а расейская застаецца асноўнай мовай царкоўнага жыцця. Толькі службы вядуцца на царкоўнаславянскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?