Сёння ў Мінску адбыўся разбойны напад на аддзяленне банка, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.
Каля 14.00 у адным з аддзяленняў Беларусбанка невысветлены пакуль мужчына, пагражаючы нажом, завалодаў грашовымі сродкамі на Br30 млн.
У цяперашні час праводзіцца комплекс аператыўна-следчых мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне асобы нападніка і яго затрыманне. Акрамя таго,
вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па ч.2 арт.207 КК Беларусі (разбой).
0
0
0
0
0
0