Павелічэнне захворвання на грып чакаецца ў канцы снежня — пачатку студзеня,паведаміла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан на
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па грыпе Наталля Грыбкова паведаміла, што аналіз захворвання на грып у Паўднёвым паўшар’і дазваляе зрабіць прагноз аб тым, што «эпідэмічная сітуацыя будзе сярэдняй інтэнсіўнасці». «Надзвычайных сітуацый па грыпе мы не чакаем, але да сюрпрызаў гатовыя», — сказала Грыбкова. Паводле прагнозу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на тэрыторыі Беларусі будуць цыркуляваць ужо вядомыя па папярэдніх гадах вірусы грыпу, у тым ліку, А (Н1N1), А (H5N1), штамы вірусаў В і іншыя.
Паводле слоў Грыбковай, сёлета склад вакцыны па рэкамендацыі САЗ быў зменены.Як паведамляе сайт арганізацыі, Камітэт па выбары вакцынавых штамаў адзначыў, што «маюцца сведчанні ўзмацнення антыгеннага і генетычнага дрэйфу ў цыркулюючых вірусаў грыпу A (H3N2)». З прычыны гэтага камітэт рэкамендаваў змяніць склад вакцыны для Паўночнага паўшар’я і ўключыць у яго новыя вірусы грыпу, выяўленыя ў апошнія некалькі гадоў.
Медыкі настойліва рэкамендуюць прышчапіцца ад грыпу, асабліва людзям з аслабленым здароўем, хранічнымі захворваннямі.Паводле слоў Грыбковай, аналіз Нацыянальнага цэнтра па грыпе паказвае, што большасць цяжкіх выпадкаў грыпу дыягнастуюцца ў непрышчэпленых ад яго людзей.
Вакцынацыю лепш рабіць уІмунітэт выпрацоўваецца ад двух да чатырох тыдняў і трымаецца да года (у сярэднімкастрычніку-лістападзе .
0
0
0
0
0
0